Перайсці да асноўнага змесціва

Хатняя старонка

  • Артысты
  • Артыкулы
  • Рэгі Стылі
  • Рэлізы
  • Кантакт
  • Беларуская
  • Русский
  • Українська
  • English
  • Гукасістэма Даб Ровар
  • Гукамайстроўня Барацьбіт
  • Радыё Дабранач

Reggae.by

Black Roots

Стылі: 
Reggae
Roots Reggae

Black Roots (Чорныя Карані) былі магутнай сілай у брытанскай рэгі-музыцы на працягу 80-х, пакінуўшы спадчыну з дзесяці альбомаў, а таксама больш за 8 сінглаў перад тым, як сысці cа сцэны ў сярэдзіне 90-х. Паходзячы з раёна St Paul’s ў Брыстолі , арыгінальны склад групы з 8 удзельнікаў быў сфармаваны ў 1979 і хутка заваяваў шматлікіх прыхільнікаў, бязконца выступаючы і падарожнічаючы па краіне, граючы уласцівы ім « ваенна-пацыфісцкі » рутс-рэгі ў дзяржаўных каледжах, універсітэтах і на розных фестывалях. Яны прыцягнулі да сябе ўвагу з’яўленнем на шоў “суседзі” на BBC2, BBC west, HTV West і Rockers Roadshow , таксама на папулярным радыё, дзе жывые гуртаваньні* для Radio 1’s In Concert (выпушчаныя ў эфір у красавіку 1982) прывялі да першай LP (Long Playing, фармат плытак, заўв. Reggae.by) пад назвай BBC Radio 1 Sessions . Першыя іх рэлізы былі выдадзеныя на майстроўні Nubian Records , а EP (Extended Play - запіс, які больш, чым сінгл, але менш чым LP), якая змяшчае песні Bristol Rock, Tribal War, The Father and the System , папярэднічалі іх першаму сінглу, выдадзеным ў 1981 пад назвай Chanting for Freedom . John Futrell з Black Echoes так казаў аб іх, «Папросту кажучы, Black Roots яшчэ адна рэгі-надзея ў гэтай краіне», у той час як John Peel казаў, «Калі нехта вам скажа, што няма добрага ангельскага рэгі, спачатку адкажыце, што ён зануда, а потым, каб паслухаў Black Roots ». Гуртаваньне Radio 1 з John Peel, якое выйшла ў эфір 27 траўня, зрабіла магчымым запіс жывых песьняў Confusion, What Them A Do, Chanting For Freedom і The Father .

Іх дэбютны альбом, названы па-простаму, Black Roots , і выдадзены ў 1983 на майстроўне Kick , хутка заваяваў папулярнасць на нацыянальнай музычнай сцэне. Вядучая чорная газета Black Echoes пісала «агаломшвальны дэбютны альбом ад лепшай з ангельскіх рэгі-банд.» Гэтак гучна сустрэлі дэбютны альбом гурта, якая складаецца з наступных удзельнікаў: Delroy O’gilvie, Cordell Francis, Errol Brown, Jabulani Ngozi, Trevor Seivwright, Kondwani Ngozi, Derrick King і Carlton ‘Roots’ Smith . Шэсць чалавек з групы нарадзіліся на Ямайцы, у той час як Smith і Seivwright паходзілі з Bath і Newport адпаведна. Браты Ngozi былі растафарыянцамі, гэтак жа як і галоўны вакаліст Delroy O `gilvie, які падзяляў месца лідэра з Errol Brown` ам.

Першы самотнік* групы, Juvenile Delinquent на майстроўні Kick , узяты з альбома і выдадзены ў тым жа годзе, шкварчэў у нацыянальным чарце самотнікаў. Акрамя таго, яны далі некалькі канцэртаў у Еўропе, ў якасці падтрымкі UB40 . Іх з’яўленне на перадачы Rockers Roadshow (створанай Mikey Dread , які і выступаў вядоўцам, гл. артыкул пра Mikey Dread ) на тэлеканале Channel 4 мела велізарны поспех. Група згуляла на адкрыцці 4 песні. Другое гуртаваньне John Peel `а, 14 лістапада, выйшла ў эфір 14 лістапада з песнямі Far Over, Struggling, Africa і Blackheart Man.

1984 г. быў знамянальным годам для групы з пункту гледжання нацыянальнай экспазіцыі для больш шырокай аўдыторыі. Яны выпусцілі свой другі альбом, The Frontline , які улучыўыў цэлую серыю меладычных тракаў, якія агучвалі філасофію гурта, «адна любоў для ўсіх, адна мэта і адзін лёс». Гэтак жа альбом утрымліваў і загалоўны трак, The Frontline, быў складзены па запыце тэлеканала BBC для новых серый камедыйнага тэлесерыяла з аналагічнай назвай, які апавядае аб адносінах дзвюх чорных братоў, адзін з якіх паліцэйскі, а другі дрэдасты хлопец з вуліцы. Гурт граў гэтую песьню на застаўцы, у пачатку шоу. Хоць серыял і не меў вялікага поспеху, ён даў гурту нейкі штуршок, і праз год яны выпусцілі трэці альбом, In Session , зборнік запісаў жывых выступаў з абодвух гуртаваньняў John Peel `а і David Jensen `а. Туры ў падтрымку Eek A Mouse, Dennis Bovell і Linton Kwesi Johnson , умацавалі папулярнасць гурта ў Еўропе, а выступ разам з Toots & The Maytals на фестывалі Womad ‘85 у літаральным сэнсе зацэментавала шырокую падтрымку гурта ў Вялікабрытаніі.

Склад групы, як і раней, заставаўся нязьменным: O’gilvie і Brown дзялілі сола-вакал, Francis граў на сола-гітары, King на басе, а старэйшы брат Ngozi, Jabulani, граў на рытм-гітары. Seivwright на бубнах, Smith на клавішах і вакале, а Kondwani Ngozi гуляў на конгах і таксама спяваў. Гэтым складам гурт і працягнуў падарожнічаць па краіне, прыцягваючы новую аўдыторыю. Чацьвёрты альбом выйшаў у 1987, інжынерам на якім выступіў даволі вядомы Neil Fraser , ён жа Mad Professor . All Day All Night яшчэ мацней замацаваў Black Roots на вяршыні ангельскага рэгі. Ён утрымліваў таксама і яшчэ адзін сінгл, Seeing Your Face . Дапамога ў запісу аказалі таксама Vin Gordon (трамбон), Mike ‘Bammie’ Rose (тэнар-сакс і флейта) і Max Carrot (труба).

Simon Buckland напісаў у часопісе Echoes , «У гэты раз, з Mad Professor` ам у якасці прадзюсара і інжынера, група паказала яшчэ больш глыбокі гук, які слухаўся на адным подыху з развітымі і адпрацаванымі гармоніямі вакалу, ну а медная духавая секцыя дадала “бляску” ». У дадатак да альбому, гуказапісваючая кампанія гурта, Nubian Records, выпусціла відэа з жывым выступам на The Studio у Брыстолі, а таксама альбом дабавых версіяў, названы Ina Different Style .

Neil Fraser быў зноў пры справах і менш чым праз год ён звёў ім па-сапраўднаму жывы альбом, Live Power (група была запісаная падчас гуртаваньня ў Moles Club ў Bath , 22 верасьня 1988). Галоўная ініцыятыва запісу такога альбома паступіла ад аматараў творчасьці групы, якія вельмі хацелі атрымаць гэтую моц, чысьціню і захапляльнасьць жывых выступаў наўпрост на вініле. Альбом быў сумессю старога і новага, сваеасаблівым мостам паміж мінулым і сучаснасьцю. Ён улучаў 2 новых самотніка гурта Suzy Wong і Start Afresh . Simon Buckland з Echoes напісаў, “… ў іх сур’ёзная энергія ў траках, а гэты жывы альбом, верагодна, найбольш выразна сымбалізуе гурт і ўсё, што яны запісалі да гэтага . Гэта Black Roots. ”

Першыя зьмены ў складзе гурта з моманту стварэньня адбыліся перад тым, як выпусціць чарговы альбом у 1990. O’gilvie сышоў, каб пачаць асабістую кар’еру. У яго з’явіўся свай гурт, One Drop. Seivwright і King таксама пакінулі гурт. Каманда засталася ўпяцёх перад выпускам свайго шостага альбома, Natural Reaction , які зноў змайстраваў Neil Fraser . Ім дапамаглі ўдзельнікі гурта Black Steel на басе, бубнах і клавішах. Альбом быў запісаны на Ariwa Studio у Лондане. Ўжо хутка гурт перастане ездзіць з канцэртамі, а таксама спыніць пастаянныя гуртаваньні на студыі. Такім чынам, Black Roots, як жывы і выступаючы гурт спыніў існаваньне. У 1991, яны зноў сабраліся з Neil Fraser , каб выпусціць Dub Factor: The Mad Professor Mixes разам з Black Roots і духовай секцыяй з альбома All Day All Night .

Праз два гады яны выпусцілі 14 новых уласных песняў, якія і склалі восьмы альбом With Friends . Ён быў выдадзены на Coach House Studios ў Bristol пад кіраваннем Dub Judah . Black Roots паменшыліся ў складзе і зараз сярод іх былі браты Ngozi, Errol Brown і Cordell Francis . Над альбомам таксама дапамагалі працаваць спевакі Delroy O’gilvie, Trevor Dixon, BB Seaton і Mikey Forbes, разам Senouci Hardy на басу і Dub Judah на бубнах, пэркусіі і клавішах, у адсутнасці Carlton Smith , які таксама пакінуў гурт.

Гурт застаўся ўчатырах, зноў сабраўся ў 1994 і выпусціў 13-ці трэкавы альбом Dub Factor 2: The Dub Judah Mixes , які паўтарыў тракі папярэдняга года ў дабавых апрацоўках. Дзесяты і апошні альбом, Dub Factor 3: Dub Judah & Mad Professor Mixes (1995) , у рэшце рэшт плаўна апусціў заслону над рэгі-гуртом з Брысталя, адным з самых любімых гуртоў у 80-х.

Пакуль Black Roots задрамалі з сярэдзіны 90-х, былы сола-спявак Delroy O’gilvie стаў фронтмэнам гурта пад назвай Orange Street , якая базуецца ў Cornwall, ну а пазней выступаў разам з гуртом One Drop , які складаецца з пяці ўдзельнікаў. Пасля зменаў у складзе яны назваліся the Justice Crew , на пратэст расавага супраць гвалту і ўвесь час выступалі на паўднёвым захадзе Англіі з таго часу. У дадатак, як прамоўтэр, Delroy O’gilvie падсмажываў гэты раён яшчэ і гукасістэмнымі вячоркамі. Былі нават чуткі, што група Black Roots планавала вярнуцца з магчымым турам па Вялікабрытаніі, але пакуль нічога не такога не адбылося. Delroy выпусціў новы сольны альбом, запісаны ў Кінгстане, Ямайка пад назвай Farm Digging у жніўні 2005га. У траўні 2004 французскі перавыдавальная майстроўня Makasound выпусціла складанку з двух альбомаў гурта пад назвай The Frontline з пашыранымі версіямі песьняў Blackheart Man і Move On.

Дыскаграфія

Black Roots

The Father, Survival, Juvenile Delinquent, What Them A Do, Opportunity, Tribal War, Africa, Move On. Released 1983. Producer: Black Roots and Denny Vidal.

The Frontline

War, Signs & Wonders, Frontline, Far Over, Blackheart Man, Struggling. Released 1984. Producer: Black Roots and Denny Vidal.

In Session

Confusion, Survival, Juvenile Delinquent, What Them A Do, Move On, Opportunity, Tribal War, Africa, The Father, Chanting For Freedom. Released 1985. Producer: Black Roots.

All Day All Night

Realize, Pin In The Ocean, Release The Food, Freedom, Poor Children, Spare The Rod, Conman, Seeing Your Face, All Day All Night, Suffer Me Not, Mighty Lion, Childless Mother. Released 1987. Producer: Neil Fraser aka Mad Professor.

Ina Different Style

Realize, Reality Dub, Release The Food, Folitrickshun Dub, Freedom, Dub Free, All Day All Night, Pressure Dub, Seeing Your Face, Children Mother, Fertility Dub, Suffer Me Not, Apartheid Dub, Suzy Wong, Move On, Pretenders Dub , Let It Be Me, Strugglers Dub. Released 1987. Producer: Mad Professor.

Live Power

Juvenile Delinquent, Realize, All Day All Night, The Father, Suzy Wong, Oppressor, Start Afresh, Release The Food, Black Roots Skank (Mix Me Down). Released 1988. Producer: Mad Professor.

Natural Reaction

Natural Reaction, Drive The Road, Barriers, Home Once More, Tip Toe, Guide Us, Living With Jah, Voice of the People, Where Did I Go Wrong, Strange Land, She Wants, Dub of the People, Dub Us. Released 1990. Producer: Mad Professor.

Dub Factor: The Mad Professor Mixes

Dub Reaction, Sufferation, Dub Express, Guidance, Hold On, Situation Dub, Set Me Free, Kool Con, Murder Dem, Lion Dub, Tear Down The Walls, Diamonds & Pearls, One Step Dub, Dub For The Children. Released 1991. Producer: Mad Professor.

With Friends

Juvenile Delinquent, What Them A Do, Survival, Confusion, Move On, Release The Food, Mash Them Dub, Opportunity, Tribal War, Africa, The Father, Chanting For Freedom, Let It Be Me, Jah Jah Dub. Released 1993. Producer: Dub Judah.

Dub Factor 2: The Dub Judah Mixes

Take Heed, Not Into War, Just Look Back, The People Dub, Moving Dub, Jah Jah Dub, Mash Them Dub, Dub The Youth, Warning From Jah, Now Is THe Time, Chant It Dub, Show Them Dub, Take Heed II (Outro Mix). Released 1994. Producer: Dub Judah.

Dub Factor 3: The Dub Judah & Mad Professor Mixes

Wipe Away the Tears, Warning, Burn the Wicked One, Conscious Man, In Captivity, Rise Up, Remember, Jah People Come, Love Your Freedom, Driving On. Released 1995. Producer: Dub Judah.

On The Frontline

Frontline, Juvenile Delinquent, Africa, Blackheart Man, Move On, War, The Opportunity, Far Over, Struggling, What Them A Do, Signs & Wonders, Tribal War, The Father, Survival. Released: 2004 by Makasound. Producer: Black Roots.

Black Roots 12 “Singles

(A) Bristol Rock, Tribal War (Glasses The Father, The System
(A) Chanting For Freedom (Glasses Confusion, What Them A Do
(A) Juvenile Delinquent (Glasses Struggling
(A) The Frontline
(A) Seeing Your Face (Glasses Conman
(A) Suzy Wong (Glasses Pin In The Ocean
(A) Let It Be Me (Glasses Move On
(A) Move On (Glasses What Them A Do
(A) Start Afresh (Glasses Reality Dub, Face Dub
(A) Zoom (Glasses Boom Dub

Арыгінал артыкула: ANDYBROUWER.CO.UK

На цяперашні час не існуе кантэнта класіфікаванага з гэтым тэрмінам.

Гісторыя DANCEHALL REGGAE у 80-х

In the 80's Dancehall, Reggae Recall

Дапамога

  • Іншыя: $

Ахвяраваць

Апошні Рэліз

  • Bookah - Реклама
    Bookah - Реклама

з 2010 reggae.by; вэб-майстроўня Ɽootical Web