Перайсці да асноўнага змесціва

Хатняя старонка

  • Артысты
  • Артыкулы
  • Рэгі Стылі
  • Рэлізы
  • Кантакт
  • Беларуская
  • Русский
  • Українська
  • English
  • Гукасістэма Даб Ровар
  • Гукамайстроўня Барацьбіт
  • Радыё Дабранач

Reggae.by

Black Uhuru

Стылі: 
Reggae
Roots Reggae

У вытокаў Black Uhuru стаяў Сімпсан - гурт выступаў ў клубах Ямайкі, але, нягледзячы на тое, што іх самотнік «Folk Songs» заняў у мясцовым гіт-парадзе месца ў «гарачай дзясятцы», поспеху не дамогся. Неўзабаве Дэніс і Дон Карлас пачалі сольную кар’еру (Дэніс увайшоў у склад The Wailing Souls), a Сімпсан запрасіў на ролю іншых вакалістаў Майкла Роуза і Эрала Нэльсана. Запісаныя ў абноўленым складзе самотнікі «Natural Mystic» і «King Selassie» дасягнулі Вялікабрытаніі, дзе і быў выдадзены дэбютны альбом Black Uhuru.

Пасля выхаду гэтай плыткі Нелсан далучыўся да The Jays, а Сімпсан і Роуз некаторы час працавалі дуэтам. Запісаўшы некалькі кампазіцыяў з гукамайстрам Лі Пэры, сябры запрасілі на дапамогу дасведчанага бубнача Слая Данбара і яго напарніка па рытм-секцыі наймацнейшага бас-гітарыста Робі Шэкспіра - з іх удзелам быў запісаны самотнік «Observe Life» (яго майстравалі Данбар і Шэкспір, і выдадзены ён быў на іх майстроўні Taxi). У 1978 году ў Black Uhuru з’явіўся трэці вакаліст - амерыканка Сандра Джонс па мянушцы «Пума» (яна з гонарам скончыла Калумбійскі ўніверсітэт па класе сацыялогіі і ўжо паспела папрацаваць вакалісткай і танцоркай з Ras Michael And The Sons Of Negus). Яна апынулася выдатнай меладысткай, а яе вакальная манера з элементамі габрэйскага распеву была настолькі незвычайнай і прывабнай, што на канцэрты Black Uhuru паваліла самая разнастайная публіка, улучаючы аматараў джаза і госпела.

Як трыа, Black Uhuru запісалі серыю вельмі паспяховых і камерцыйна ідэальных самотнікаў, улучаючы «General Penitentiary», «Guess Who’s Coming To Dinner», «Plastic Smile», «Abortion» (гэтая рэч была забароненая на Ямайцы) і «Shine Eye Gal». У канцы 1979 гады, ужо пасля вынахаду другога альбома «Showcase», нью-йоркская радыёстанцыя WLIB стала фундатарам першага канцэрту Black Uhuru за межамі Ямайкі - гэтае шоў адбылося ў Нью -Ёрку, у каледжы «Хантер», пасля чаго майстроўня Island адразу жа падпісала з музыкамі кантракт. Трэцяя плытка «Sensimilla» (у ЗША гэта быў першы альбом групы) і наступны, «Red», запісваліся на Ямайцы пры садзейнічанні Данбара, Шэкспіра і іх студыйнай групы Taxi All-Stars (у запісы «Sensimilla» у якасці гітарыста прымаў удзел Кіт Рычардc з The Rolling Stones).

Канцэртны альбом «Tear It Up» быў складзены з кампазіцыяў, якія група выконвала падчас еўрапейскага турнэ - тады інструментальную падтрымку Black Uhuru аказвалі Данбар, Шэкспір і іх студыйны калектыў. У сярэдзіне 80-х група адправілася ў сусветнае турнэ, на розных этапах якога ў групе суправаджэння гралі вядучыя рэгі-музыкі Ямайкі. У той перыяд Black Uhuru паўсюдна разглядаліся як адзіныямайскі рэгі-гурт, які дамагаўся міжнароднага вызнання і дасягнуў статусу «супэр-гурта» - дзеля справядлівасці варта адзначыць, што, дамогшыся вялікага поспеху на самой ранняй стадыі сваёй кар’еры, Black Uhuru ніколі не пакідалі занятых пазіцый, але ў той жа час не прагрэсавалі як творчая адзінка.

Майкл Роуз пачаў сольную кар’еру, якая складалася няўдала: патэнцыял гэтага спевака значна пераўзыходзіў яго рэальныя дасягненні на ніве гуказапісу, хоць яго альбом 1990 года «Proud» апынуўся на рэдкасць моцным і роўным. Яго месца ў групе заняў малады вакаліст Джуниор Рэйд - нажаль, яго музычны стыль, сфармаваны на старых песенных традыцыях Ямайкі, апынуўся малапрыдатным для арыентаваных да інтэрнацыянальнай аўдыторыі Black Uhuru, і пасля пары досыць няўцямных плытак ён таксама пачаў сольную кар’еру. Калі ў гурт вярнуўся Дон Карлас, то ён узяў на сябе функцыі лідэр-вакаліста («Пума» Джонс трагічна памёрла ў 1990 году ад рака), і на сённяшні дзень Black Uhuru па-ранейшаму з’яўляюцца вядучым сусветным рэгі-гуртом, хоць папулярнасць іх абмяжоўваецца ЗША і роднай Ямайкай.

На цяперашні час не існуе кантэнта класіфікаванага з гэтым тэрмінам.

Гісторыя DANCEHALL REGGAE у 80-х

In the 80's Dancehall, Reggae Recall

Дапамога

  • Іншыя: $

Ахвяраваць

Апошні Рэліз

  • Bookah - Реклама
    Bookah - Реклама

з 2010 reggae.by; вэб-майстроўня Ɽootical Web