Reggae.by
DJ Derek

Надышоў час выказаць павагу DJ Дэрэку (ТВЯ: Дэрэк Морыс), які круціў ска, рокстэдзі і рэгі на працягу амаль 50 гадоў у Брысталі і па ўсёй Вялікабрытаніі. Як выдатна прадэманстраваў апошні дакументальны фільмa Reggae Britnnia, рэгі стала музыкай чорных і белых у Вялікабрытаніі і ва ўсім свеце. Менавіта такія бледнаскурыя музычныя піянеры як DJ Дэрэк (былы бухгальтэр, які звольніўся, каб працаваць толькі DJем), патроху распавядалі пра сваю любоў да ямайскай музыкі і культуры, і пракладалі шлях для шмат каго іншага, хто таксама любіць гэтую музыку. На самой справе, практычна у любы дзень тыдня тут, у Нью-Ёрку, можна знайсьці рэгі-дыджэяў ўсіх масцяў, гатункаў і ўзростаў, якія круцяць плыты і гэта як запавет ад DJ Дэрэка і іншых.
Па словах ды-джэя Дэрэка ён знайшоў суцішэньне ў музыцы рэгі,а таксама прызнаньне ад чарнаскурага насельніцтва Брысталя:
Я прайшоў праз два шлюбы і страціў абодвух маіх бацькоў.
І ў мяне не было жаданьня сядзець за працоўным сталом і складаць лічбы, якія датычацца чакалядных батончыкаў. Я працаваў на Кэдбэры ў той час.
Я кінуў усё, у мяне, фактычна,ледзь не здарыўся нервовы зрыў і мой ямайскі сябар узяў мяне ў мясцовы паб, які называўся “Зоркі і Падвязкі ля Святога Паўла”, і ён сказаў, я ведаю, у цябе ёсьць плыткі - прыходзь і паграй іх для мяне. Гэта такая традыцыя ў ямайскіх пабах, там ёсьць ды-джэі. Звычайна гэта чорныя хлопцы. Але яны ведалі, што ў мяне была музыка. Яны сказалі мне:”Калі ты не зграеш для нас, нам прыйдзецца ехаць на Ямайку, каб атрымаць ды-джэя. Ты адзіны хлопец з музыкай, якога мы ведаем.
І я проста пачаў займацца гэтым, а потым яшчэ адзін хлопец адкрыў клуб, і ён сказаў тое ж самае: “Ты павінен прыйсці і зграць для мяне, і я пачаў рабіць вясельныя танцы, вечарыны і ўсё такое. Акрамя выпадкаў, калі белы хлопец або дзяўчына выходзіла замуж за каго-небудзь з супрацьлеглага колеру, я пераважна рабіў танцы для чорных. 500 чалавек з усёй краіны [і ды-джэй Дэрэк пераходзіць на ямайскі акцэнт]: “Чаму ў вас белы DJ ?”-“А ты зачакай пакуль ён пачне граць музыку”! А потым яны падыходзяць да мяне ў канцы – “Дзе ты бярэш сваю музыку, чалавеча - такія прыемныя ўспаміны”! І я назваў сябе DJ Дэрэк - Гукі Прыемных Успамінаў.
Паглядзіце выдатны дакументальны фільм рэжысэра Джэймі Фоорда аб DJ Дэрэку, які чытае на патуа (кам.пер.:ямайская гаворка) і ўсё яшчэ круціць мелодыі рэгі па ўсёй Вялікабрытаніі. Ён сапраўдная жывая кніга гісторыі, гісторыі рэгі ў Вялікабрытаніі, а таксама шчаслівым напамін аб тым, што мы жывем у мультыкультурным свеце. І чым хутчэй дурныя палітыкі і іншыя прымуць гэта, тым лепш.
DJ Derek pt. 1 from Grand Finale on Vimeo.
DJ Derek pt. 2 from Grand Finale on Vimeo.
Рэпутацыя DJ Дэрэка настолькі высокая , што ён выпусціў свой альбом “DJ Дэрэк Прадстаўляе” у 2006 годзе, які ўлучае яго любімыя ска і рэгі песні. Dizzee Rascal таксама ўключыў яго ў відэа на яго апошні сінгл “Брудная дыскатэка”.
На цяперашні час не існуе кантэнта класіфікаванага з гэтым тэрмінам.