Reggae.by
Aba Shanti-I

Aba Shanti-I, сапраўднае імя якога Joseph Smith, гэта аператар саўнд сістэмы, дыджэй і даб прадзюсар з Вялікабрытаніі. Ён і яго саўнд сістэма гуляюць у Вялікабрытаніі і Еўропе больш за 30 гадоў. Cаунд сістэма з'яўляецца резіндэнтам карнавала ў Notting Hill з 1993, а ў тым жа годзе яго абралі лепшым дыджэем свету па версіі DJ Magazine.
Joseph Smith нарадзіўся ў Hackney, у Лондане. Яго бацькі, выхадцы з Антыгуа, перабраліся ў Англію ў 1960-я. Першае знаёмства Джо з рутс рэгі музыкай адбылося дзякуючы яго бацьку Alan Smith, які меў у 60-я ўласную саўнд сістэму пад назвай Count Alan. Падчас свайго дыджэінгу ў саўнд сістэме Jah Tubby, Aba Shanti-I выступаў пад псеўданімам Jasmine Joe. У 1990 аперуючы саўнд сістэмай Jah Tubby, ён дэбютаваў на карнавале ў Лестэр. З тых часоў Aba Shanti-I і яго саўнд сістэма рэгулярна гуляе на Notting Hill Carnival, Leicester Carnival і University of Dub. Таксама саўнд сістэма гуляла ў Францыі, Бельгіі, Італіі, Японіі, Літве, Партугаліі і Іспаніі.
Aba Shanti-I прадзюсуе і запісваецца са сваім братам Blood Shanti і групай the Shanti-Ites, выпускаючы рэлізы на сваім ўласным лэйбле Falasha. Рэліз іхняй першай кампазіцыі "Tear Down Babylon" адбыўся ў 1993. У дадзены момант Aba Shanti-I валодае студыяй на Morning Lane, у Hackney.
Aba Shanti-I грае ў стылях рутс рэгі і даб, а натхненне атрымлівае ад такіх артыстаў як Dennis Brown, Bob Marley, Junior Delgado, Yabby You і Prince Lincoln. У Aba Shanti-I ёсць сын, які акампануе яму падчас шоу. Таксама яго сын з'яўляецца барабаншчыкам ў групе Six Soldiers.На данный момент нет содержимого, классифицированного этим термином.