Reggae.by
Jacob Miller

Біяграфія Jacob Miller вельмі спрэчная. Невядома дзе ён нарадзіўся. Па адныx дадзеных яго маці жыла ў Mandeville, на Ямайцы, але пасля нараджэння сына яна аддала яго бабулі з дзядулем, якія жылі ў Кінгстане. З датай нараджэння таксама не ўсё так проста, па адных дадзеныx гэта 1952 год, па іншых 1955, а таксама ёсць меркаванні (з гутаркі з Augustus Pablo), што наогул 1960.
Першую магчымасць стаць знакамітым Jacob’у Miller’у падаў Coxsone Dodd. Гэта здарылася ў 1968 годзе, калі ён запісаў першую рэгі песню – “Love Is the Message”. Але яго дэбют не нарабіў шуму, і толькі Augustus Pablo заўважыў яго. Ён стала круціў яго на сваёй «Rockers Sound System». Але гэтага было недастаткова, для таго каб Coxsone Dodd працягнуў укладваць у Miller’а грошы.
Пасля правалу, Jacob Miller не знэрваваўся і працягнуў стала наведваць студыю Coxsone Dodd’а, натуральна ў яго не было магчымасьці запісвацца, і ён проста назіраў за зоркамі.
У 1972 годзе Augustus Pablo засноўвае ўласную студыю, дзе запісваюцца толькі маладыя выканаўцы, у тым ліку і Jacob Miller. У 1974 годзе перапісваецца песня “Message” і выходзіць пад назовам “Keep on Knocking”. Яна ўяўляла сабой цалкам новы стыль. На працягу 18 месяцаў выходзіць яшчэ шэраг песняў, якія сталі класікай: “Baby I Love You So,” “False Rasta,” “Who Say Jah No Dread,” “Each One Teach One,” і “Girl Named Pat”. Але не гледзячы на гэта, яго ўсё роўна не запісваюць. Cітуацыя мяняецца, калі Jacob Miller знаёміцца з рэгі гуртом «Inner Circle». З гэтага моманту пачынаецца яго сапраўдная кар’ера рэгі музыкі.
Яны запісалі шмат вельмі добрых рэгі песняў разам, але некаторыя з іх былі запісаныя на імя Jacob Miller, а не на творчасць самога гурта «Inner Circle». Гэта стварала некаторыя цяжкасці ва ўнутраным атмасфэры гурта.
У 1975 годзе, ён выпускае некалькі песняў, якія нарабілі шмат шуму ў той час, а потым, сталі класікай. Сярод іх “Forward Jah Jah Children,” “Tired Fe Lick Weed in a Bush,” “Girl Don’t Come,” і “I Am a Natty”. У гэты час, ён таксама працуе разам з Бобам Марлі на гуказапісвальную рэгі кампанію «Trojan». На наступны год ён займае другое месца на незалежным рэгі фэсце з песняй “All Night Till Daylight”. Таксама ў 1976 году выходзіць яшчэ адна яго песня, якая стала класічнай – “Dock of the Bay”. Пасля яе ён падпісвае кантракт з Capital Records, вынікам якога стаў яго сольны альбом «Dread Dread» выдадзены ў 1978 годзе.
У гэтым жа годзе Jacob Miller, Circle і іншыя лепшыя музыкі рэгі зняліся ў фільме пад назовам «Rockers», які апавядае аб жыцці растафарыянцаў на Ямайцы. Яшчэ ён арганізаваў фэст «One Love One Peace» у красавіку, прысвечаным 12ым угодкам прыезду Хайле Сялассі на Ямайку. Ён сабраў разам на адной сцэне музыкаў і удзельнікаў непрымірымых бандаў Tivoli і Jungle. Прыкладна ў гэты ж час Боб Марлі выступаў на фэсце, прысвечаным прымірэньню дзьвух пыалітычных арганізацыяў, і гэтая падзея зацямніла фэст Jacob’a Miller’a.
Пасля гэтага Miller выпусціў два сольных альбома, «Killer Miller» і «Natty Christmas». Яны ўтрымоўваюць шмат паспяховых песеняў: “Forward Ever”, “80,000 Careless Ethiopians”, “Lamb’s Bread Collie” і “Shaky Girl”, яны былі напісаныя ў супрацоўніцтве з Joe Gibbs.
У той час Jacob Miller быў на вяршыні сваёй папулярнасці і сваёй творчасьцю ён засланяў Боба Марлі. Выступ на «One Love One Peace» прынес гурту «Inner Circle» кантракт з «Island label», якая выпусціла іх альбом – «Everything Is Great». Дзве песні з якога сталі гітамі ў Вялікабрытаніі.
У сакавіку 1980 года Jacob Miller, Bob Marley і Chris Blackwell (раздзел «Inner Circle») паляцелі ў Бразілію, каб адкрыць там філію кампаніі. У гэты жа час «Inner Circle» рыхтавалася да Амерыканскага турнэ ў падтрымку новага альбома The Wailers. Трыа вярнулася на Ямайку 21 сакавіка, праз два дні Jacob Miller памёр. Ён загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэньня. У гэты дзень Ямайка страціла аднаго з найвялікшых спевакоў, які да канца нават і расквітнеў.
На данный момент нет содержимого, классифицированного этим термином.