Reggae.by
Mikey Dread

Майкл Кэмбал (Michael Campbell), па мянушцы Mikey Dread адзін з самых уплывовых выканаўцаў і наватараў у рэгі-музыцы. Яго талент, тэхнічнае майстэрства і ўнікальны вакал, сабраныя разам стваралі ўнікальны гук, ад якога ў слухача і ёсць такая ўпэўненасць, што гэта “Dread at the Controls.”. Магчыма, праца Майкла з The Clash і зрабіла яму найбольшую пазнавальнасць, але папаўненне вопыту пачалося задоўга да рэлізаў з зоркамі панка з Лондана. Яго супраца з The Clash стала значнай падзеяй для інтэграцыі рэгі ў папулярную музыку па ўсім свеце. Альбом “Black Market Clash” - яркі сплаў ранняга панк-рока 70-х з цяжкай басовы лініяй і бубнамі, уласцівымі рэгі-музыцы.
Рэгі-падыход The Clash да альбома вылучыў групу з іншых панкаў, што існавалі ў 1970-х. Пасля гэтага наўрадці існаваў які панк-гурт з альбомам без песні-кавера на рэгі.
Вар’яцкая цікавасць Майкі да рэгі-музыкі прывяла яго да бязмернай калекцыі забойных плытак, пры дапамозе якіх ён і заслужыў рэпутацыю маладога DJ і аўдыё-інжынера з карпарацыі Jamaica Broadcasting Corporation (JBC) , дзе і пачаў сваю кар’еру радыё -вядоўцы ў 1976. Там ён і развіў свой уласны і непаўторны стыль, які быў запазычаны фактычна кожным рэгі радыё-шоў на Ямайцы ды і ва ўсім свеце цяпер. Яго радыё-перадача, якая стала вядомая пад назвай “Dread at the Controls” (“Жах за апаратам”, заўв. Reggae.by) замацавалася як радыё-шоў нумар адзін на Ямайцы. Майкі быў узнагароджаны як лепшая радыё-асоба года ў перыяд з 1977 па 1978.
У 1979, пакінуўшы JBC, Майкі вырашыў пашырыць сваю кар’еру, акунуўшыся ў вытворчасць сваёй музыкі, а таксама прац іншых, сярод якіх Sugar Minott, Junior Murvin, Earl Sixteen, Wally Bucker, Sunshine, Jah Grundy and Rod Taylor і інш Яго дзейнасць прывабіла The Clash, якія папрасілі Майкі папрацаваць з імі. Ён дапамог запісаць альбомы “Bank Robber” і “Black Market Clash”, якія прадаліся больш чым 3 мільёнамі копіяў. Яго праца на самым знакамітым альбоме The Clash, “Sandinista” вядомая ва ўсім сьвеце.
Майкі навучаўся ў Нацыянальнай Школе Радыё вядоўцаў (National Broadcasting School) у Лондане, дзе ён ўдасканаліў свае навыкі прадзюсара і вядоўцы, які скончыў у 1980 з асобнымі рэкамендацыямі.
Майкі Дрэд выкарыстаў свае цудоўныя навыкі гукамайстра для таго, каб прасоўваць рэгі-музыку ў Вялікабрытаніі і ва ўсім свеце. Ён выкарыстаў мультымедыйны падыход для ўсеагульнай пазнавальнасці рэгі. Некаторымі з яго прац у Англіі з’яўляюцца дакументальныя перадачы, якія змяшчаюць серыі “Rockers Roadshow” і вельмі папулярныя, якія складаюцца з шасці серый на Channel 4 “Deep Roots Music” .
Альбом “Happy Family” стаў наступным крокам у кірунку эвалюцыі слабадольнага гука Майкі. Пазней ён запісаў “The Source (Of Your Divorce)” для Warner Brothers Records у ЗША, якая рэгулярна круцілася на BET, а таксама ў хіп-хап/рэп праграме “Yo MTV Raps” на MTV . Спецыяльны выпуск MTV, які быў зняты на яго роднай Ямайцы, улучаў відэа Майкі за 1990.
Ён выпусціў “Mikey Dread’s Best Sellers” (Rykodisc, 1991) , агаломшывальную складанку найбольш вядомых сваіх песьнящ, у тым ліку “Barber Saloon” (№ 1 на ямайскіх і ангельскіх рэгі чартаў ў 1979), а таксама класічны трак “Roots and Culture” . Далей Майкі запісаў “Profile” і “African Anthem Revisited” (RAS Records, 1991). Ён калясіў па Еўропе і ЗША з Freddie McGregor, Lloyd Parks разам з We The People Band , а таксама з даволі вядомым Roots Radics Band.
У 1992 ён супрацоўнічаў з Izzy Stradlin , былым гітарыстам Guns n ‘Roses, трак называўся “Can’t Hear’ Em”. А таксама Майкі быў хэдлайнерам на дабрачыннай акцыі ў Cambridge, Massachusetts, дзе атрымаў заслужаную ўзнагароду ад мэра. Адзін з яго тракаў “Breakdown the Walls” быў улучаны ў фільм “The Rift”. Таксама ў гэтыя гады ён быў намінаваны на ўзнагароду NAIRD (National Association of Independent Record Distributors, заўв. Reggae.by) ад часопіса Billboard за яго працу на сваім альбоме “Mikey Dread’s Best Sellers”.
У 1993, Майкі Дрэд быў уцягнуты ў некалькі праектаў, улучаючы яго тур у падтрымку альбома “Obsession” і працы на ТБ з Caribbean Satellite Network (CSN) , дзе ён быў кіраўніком праграмы, вядощцам прамога эфіру, а таксама прадзюсарам розных праграм. Сярод гэтых шоў: “Artists Profile”, “New Video Showcase”, “Video Dub Plate”, “Christmas Around The Caribbean”, “Christmas with the Children”, “Celebrity Guest DJ”, міні-дакументальнай праграме аб музыцы з Трынідада і Табага, а яшчэ “The Bob Marley Hall of Fame Induction”.
Майкі і далей працягнуў развіваць свае веды ў вытворчасці ТБ / Відэа ў Art Institute of Ft. Lauderdale, з якога ён выпусціўся ў 1996 з гонарам і ў Lynn University, якія знаходзяцца ў Boca Raton / Фларыда, дзе заслужыў ступень бакалаўра па міжнароднай камунікацыі (Bachelor of Arts Degree in International Communications).
Іншыя дзеянні інаватара ўключалі працы для Video Jukebox ў ролі закадравага голасу ў некалькіх камерцыйных праектаў пра рэгі на ТБ. Узнагарода “Culture Award of Honor” была прысуджана яму на International Reggae Music Awards ў Чыкага ў 1994.
У 1995 ён працаваў як радыё DJ на WAVS 1170 AM і WAXY-AM 790 у Маямі, Штам Фларыда. У 1996 удзельнічаў у Essential Music Festival як выканаўца ў Брайтане, Вялікабрытанія. Таксама ён працаваў фатографам для Metro Video, здымаючы штодзённыя TБ-сюжэты і гісторыі для NBC-6 News ў Маямі, а летам 1998 ён выступіў на некалькіх еўрапейскіх фестывалях у Германіі, Бельгіі і Аўстрыі.
У Лютым 1999 Майкі выступаў з School Band на 18-м штогадовым Bob Marley Day show ў San Diego, а таксама на Long Beach Arena ў Каліфорніі.
Адной з характэрных рысаў Майкі было нежаданьне перанасычаць рэгі-рынак сваёй музыкай: ён папросту не выступаў на кожнай рэгі вечарыне. Гэта і дазволіла яму развіць свайго роду нязменнасьць і загадкавасьць.
На працягу ўсяго часу з 1998-2001 Майкі рабіў захапляльныя і ўражвальныя жывыя выступы з Fully Fullwood Band на Гаваях, Каліфорніі. Больш за тое, ён выступаў у Брайтане, Англія з мясцовым гуртом “Colors” і далей у кастрычніку 2001 стаў атрымліваць шматлікія просьбы выступіць у Еўропе і іншых месцах у наступным годзе.
І далей яго місія працягвалася па ўсім свеце.
16 Сакавіка 2008 г сумная дата. У гэты дзень ва ўзросце 54 гадоў памёр ад раку мозгу ўсім вядомы “Dread at the controls”, вядоўца гукаінжынер, музыка, прадзюсер і радыёдыджэй. Навіна аб тым, што ў Майкі знайшлі рак мозгу шакавала ўвесь свет, на працягу паўгода ён памёр.
Майкл Кэмбэлл быў бязмерна вынаходлівым і вельмі рознабаковым чалавекам. Яго рымы вызначылі рэгі музыку і дапамаглі ёй з паўсюдным развіццём. Ад “Pave The Way і да” Breaking Down the Walls “існуе унікальная сумесь рытмаў, вядомыя нам пад” Dread at the Controls “. Створаныя Майкі Дрэдам асновы рэгі вяшчання і праграмавання рытамаў далі тую формулу, прынятую ўсімі DJ-ямі і сеткамі радыёвяшчання па ўсім свеце.
На данный момент нет содержимого, классифицированного этим термином.