Перайсці да асноўнага змесціва

Хатняя старонка

  • Артысты
  • Артыкулы
  • Рэгі Стылі
  • Рэлізы
  • Кантакт
  • Беларуская
  • Русский
  • Українська
  • English
  • Гукасістэма Даб Ровар
  • Гукамайстроўня Барацьбіт
  • Радыё Дабранач

Reggae.by

Reggae

Музыка Рэгі.
Першыя прарокі Растафарі. Рытамы бубнаў старажытных афрыканскіх плямён - рытамы наябінгі. Карыбскія стылі музыку мента й каліпса; ямайскія: ска і рокстэдзі; амеркыканскіе: рытам-і-блюз, джаз. Сацыяльныя і палітычная нестабільнасьць мінулых калоній. Усё гэта моцна паўплывала на нараджэньне у сярэдзіне 20га стагоддзя на Ямайке новага музычнага жанра - Рэгі.
Рэгі вядомы большасьці сьвету дзякуючы ў першую чаргу такім выканаўцам як Bob Marley & The Wailers, Black Uhuru. Але ў гэтам стылі існуюць дзясяткі вельмі розных падстыляў, тысячі выканаўцаў. Большасьць, вядома, так і застаюцца ў "вузкіх колах".

Iration Steppas – пра даб і асяродзьдзе, інтэрв'ю

Беларуская

Ямайка ў 40-я: няма MySpase ды iTunes, не існуе лічбавага радыё; хочацца чуць найсьвяжэйшыя песьні – трэба ісьці за імі на танцпляцоўку. Менавіта ў гэты час нешта новае пачынае займаць месца вялікіх бэндаў. Гэта гукасістэмы.

На сьціплым пачатку, з адзінай плытавай дэкай, лямпавым узмацняльнікам ды калонкай, гукасістэма была таньнейшай за гурт, бо ня трэба было плаціць яго шматлікім удзельнікам. Адзін дыск-жакей мог даць публіцы усё тое, за чым яна прыйшла. У тыя часы гэта быў Рытм-энд-Блюз, які “імпартавалі” з ЗША.

У 1950-я, гукасістэмы (альбо “Дамы радасьці, як іх называлі некаторыя), пачалі рабіцца буйнейшымі – як у сэнсе папулярнасьці, так і ў сэнсе магутнасьці. Пачалі выкарыстоўвацца спецыяльныя, зробленыя па замове, калонкі памерам з шафу, якія можна было пачуць у суседнім раёне!
Coxsone business
У сярэдзіне 1950-х, гук Коксана Дода (Coxsone Dodd), які зваўся “Гукасістэма Даунбіт” (Downbeat Sound System) прынёс вялікія зьмены ў існаваньні гукасістэм. Калі Коксан езьдзіў у ЗША за плытамі, то чуў, як тамтэйшыя ды-джэі размаўляюць у мікрафон падчас выкананьня кампазіцый, каб прадставіць іх публіцы. Коксан узяў гэты стыль на свой гук, і яго вядомасьць адразу пачала расьці. Дайшло да таго, што Коксан мог прыняць удзел у чатырох імпрэзах за вечар у розных канцах Кінгстана, выступаючы разам з ды-джэямі кшталту Каунта Мачукі і Кінга Сьціта (Count Matchuki and King Stitt).
Count Machiki
Канкурэнцыя была жорсткай. Акрамя Коксана, былі яшчэ і два другія буйныя гукааператары ў той час: “Траянскі гук” Артура “Дзюка” Рэйда (Trojan Sound, Arthur "Duke" Reid), а таксама Вінсэнт “Кінг” Эдвардз ( Vincent "King" Edwards), які кантраляваў наймацьнейшы гук таго часу, што зваўся “Гігант” ( The Giant sound system). Duke Reid Насамрэч, гукасістэмы адрозьніваліся не толькі музыкай, якую яны выконвалі (таму найсьвяжэйшыя тракі былі строга сакрэтнымі і ахоўваліся ад канкурэнтаў, якія іх яшчэ не мелі), але і вібрацыямі падчас танцаў. Час ад часу ўжываліся спецыяльныя метады ўзьдзеяньня – распачыналіся бойкі і пальба на пляцоўках канкурэнтаў, каб народ сышоў з адной імпрэзы і пайшоў на іншую.

Калі густы у ЗША пачалі хіліцца да рок-н-роллу, гукасістэмы пачалі вырабляць свае уласныя тракі. “Версіі” (анг. "version") атрымоўваліся з R&B-гітоў, пераробленых пад Ямайскі стыль: ска, рокстэдзі, і зусім новы -- рэгі. Коксан і Рыд шмат год былі знанымі прадусарамі. Бані Лі ды Лі Пэры (Bunny "Stricker" Lee & Lee "Scratch" Perry) працавалі на іх у якасьці гукатэхнікаў, пакуль не пачалі вырабляць уласныя тракі напрыканцы 60-х – пачатку 70-х.
Kint Tubby
Бані Лі пазнаёміўся з Озбарнам “Кінг Табі” Радакам (Osbourne King Tubby Ruddock, які рэзаў плыты для Дзюка Рыда, і ўзяў яго з сабой на танцы ў Спэніш-Таўн (район Spanish Town Кінгстана, заўв. reggae.by), каб паказаць, наколькі папулярнымі робяцца гукасістэмы. Кінг Табі заснаваў сваю ўласную гукасістэму “Кінг Табі’з Хоум Таун Хай-Фай” (King Tubby's Hometown Hi-Fi з высокаякасным гукам, бо сам ён нядрэнна разьбіраўся ў радыётэхніцы.
King Tubby's HomeTown Hi-Fi

Бані Лі пачаў прыносіць усю сваю музыку на хатнюю студыю Кінга Табі, дзе той рабіў версіі у сваім сьвежым, вынаходніцкім стылі, карыстаючыся нечуванымі дагэтуль эфектамі. Кінг Табі вырабляў дабплэйт, выпрабоўваў яго на танцах, і калі трак рабіўся папулярным, выдаваў яго на вініле. Ён таксама вырабляў уласныя сьпецыяльныя версіі толькі для сваёй гукасістэмы, не для продажу. Наяўнасьць эксклюзіўных дабплэйтаў дапамагла гукасістэмам захоўваць сваю індывідуальнасьць, і зрабіла танцы той імпрэзай, якую нельга прапусьціць.

Dub
Steppa
Reggae
  • Больш падрабязна аб Iration Steppas – пра даб і асяродзьдзе, інтэрв'ю

Інтэрв'ю Лютана Фая (Lutan Fyah)

Беларуская

Энтані Марцін (т.в.я. Lutan Fyah), без сумневу, з’яўляецца адным з найбольш экспрэсіўных і інтрыгуючых ямайскіх раста-артыстаў апошняга дзесяцігодьдзя. Lutan Fyah нарадзіўся ў Томпсан Пэн (Thompson Pen, St Catherine Parish, JA), ён гуляў у футбол на клубным узроўні пакуль не заняўся асабістай кар’ерай музыкі ў 1999. Буджу Бантан (Buju Banton) быў для яго адным з натхняльняльнікаў у тыя часы і для каго Лютан “нарэзаў” (маецца на ўвазе запісаў на вініл, заўв. Reggae.by) свае першыя запісы для Gargamel Records.

Roots & Culture
Dancehall
Reggae
  • Больш падрабязна аб Інтэрв'ю Лютана Фая (Lutan Fyah)
  • English
  • Русский

Інтэрв'ю з Найора (Niyorah)

Беларуская

“За пяць гадоў я дасягнуў большай духоўнай сталасьці.”

V.I. Reggae
Roots & Culture
Reggae
Roots Reggae
  • Больш падрабязна аб Інтэрв'ю з Найора (Niyorah)
  • English
  • Русский

Гісторыя DANCEHALL REGGAE у 80-х

In the 80's Dancehall, Reggae Recall

Дапамога

  • Іншыя: $

Ахвяраваць

Апошні Рэліз

  • Bookah - Реклама
    Bookah - Реклама

з 2010 reggae.by; вэб-майстроўня Ɽootical Web