Энтані Марцін (т.в.я. Lutan Fyah), без сумневу, з’яўляецца адным з найбольш экспрэсіўных і інтрыгуючых ямайскіх раста-артыстаў апошняга дзесяцігодьдзя. Lutan Fyah нарадзіўся ў Томпсан Пэн (Thompson Pen, St Catherine Parish, JA), ён гуляў у футбол на клубным узроўні пакуль не заняўся асабістай кар’ерай музыкі ў 1999. Буджу Бантан (Buju Banton) быў для яго адным з натхняльняльнікаў у тыя часы і для каго Лютан “нарэзаў” (маецца на ўвазе запісаў на вініл, заўв. Reggae.by) свае першыя запісы для Gargamel Records.