Перейти до основного матеріалу

Головна

  • Виконавці
  • Релізи
  • Статті
  • Стилі Рэгі
  • Контакт
  • Беларуская
  • Русский
  • Українська
  • English
  • Боротьбіт лейбл
  • Гукосистема Даб Ровар
  • Радіо Дабранач

Reggae.by

Aba Shanti-I

Стылі: 
Dub
Steppa
Reggae
Aba Shanti-I

Aba Shanti-I, сапраўднае імя якога Joseph Smith, гэта аператар саўнд сістэмы, дыджэй і даб прадзюсар з Вялікабрытаніі. Ён і яго саўнд сістэма гуляюць у Вялікабрытаніі і Еўропе больш за 30 гадоў. Cаунд сістэма з'яўляецца резіндэнтам карнавала ў Notting Hill з 1993, а ў тым жа годзе яго абралі лепшым дыджэем свету па версіі DJ Magazine.

Joseph Smith нарадзіўся ў Hackney, у Лондане. Яго бацькі, выхадцы з Антыгуа, перабраліся ў Англію ў 1960-я. Першае знаёмства Джо з рутс рэгі музыкай адбылося дзякуючы яго бацьку Alan Smith, які меў у 60-я ўласную саўнд сістэму пад назвай Count Alan. Падчас свайго дыджэінгу ў саўнд сістэме Jah Tubby, Aba Shanti-I выступаў пад псеўданімам Jasmine Joe. У 1990 аперуючы саўнд сістэмай Jah Tubby, ён дэбютаваў на карнавале ў Лестэр. З тых часоў Aba Shanti-I і яго саўнд сістэма рэгулярна гуляе на Notting Hill Carnival, Leicester Carnival і University of Dub. Таксама саўнд сістэма гуляла ў Францыі, Бельгіі, Італіі, Японіі, Літве, Партугаліі і Іспаніі.

Aba Shanti-I прадзюсуе і запісваецца са сваім братам Blood Shanti і групай the Shanti-Ites, выпускаючы рэлізы на сваім ўласным лэйбле Falasha. Рэліз іхняй першай кампазіцыі "Tear Down Babylon" адбыўся ў 1993. У дадзены момант Aba Shanti-I валодае студыяй на Morning Lane, у Hackney.

Aba Shanti-I грае ў стылях рутс рэгі і даб, а натхненне атрымлівае ад такіх артыстаў як Dennis Brown, Bob Marley, Junior Delgado, Yabby You і Prince Lincoln. У Aba Shanti-I ёсць сын, які акампануе яму падчас шоу. Таксама яго сын з'яўляецца барабаншчыкам ў групе Six Soldiers.

Наразі нема вмісту класифікованого цим терміном.

Історія DANCEHALL REGGAE в 80-х

In the 80's Dancehall, Reggae Recall

Make Donation

  • Інше: $

Donate now

ОСТАННІЙ РЕЛІЗ

  • Bookah - Реклама
    Bookah - Реклама

з 2010 reggae.by; вэб-майстроўня Ɽootical Web